Фінская кампанія Eckerö Line абслугоўвае ўжо больш за 25 гадоў лінію паміж Эстоніяй і Фінляндыяй, прапаноўваючы хуткае, зручнае і бяспечнае марское падарожжа паміж сталіцамі Фінляндыі і Эстоніі — Хельсінкі і Талінам на сучасным пароме MS Finlandia, а таксама паміж партамі Муўга і Вуасаары на гандлёва-пасажырскім пароме MS Finbo Cargo, прапаноўваючы пасажырам ільготную магчымасць паездкі з аўтамабілем.

Больш падрабязна азнаёміцца, чаму варта наведаць Фінляндыю, можна  тут.

Хельсінкі і Талін – гарады, якія выдатна дапаўняюць адзін аднаго і таму для нашых кліентаў гэта бясспрэчна добрая магчымасць пачаць падарожжа з Фінляндыі і вяртацца дадому праз Эстонію ці наадварот. Больш падрабязную інфармацыю аб тым, чаму варта наведаць як Талін, так і Хельсінкі, можаце прачытаць тут.

Білеты на нашы паромы можна забраніраваць як у адзін бок, так і ў абодва бакі, менавіта так, як вы жадаеце. Для пасажыраў з аўтамабілем мы прапануем аўто пакеты, для пасажыраў, хто жадае наведаць абедзве сталіцы, мы прапануем цудоўныя аднадзённыя круізы!

Азнаёміцца з абмежаваннямі падарожжа і зменамі на борце паромаў Eckerö Line і ў тэрміналах партоў, якія былі ўведзены ў сувязі з каранавірусам, можна тут.

Нашу рускамоўную старонку ў сацыяльнай сетцы Facebook вы знойдзеце тут і ў кантакце знойдзеце тут.
Наша старонка на англійскай мове ў сацыяльных сетках Facebook тут.

Нашы кантакты: [email protected]; +372 6646 005.

Да сустрэчы на борце нашых паромаў і жадаем вам атрымаць асалоду ад паездкі ў Балтыйскім моры разам з Eckerö Line!


Забаўкі і бары

Бар Nosturi, буйнейшы цэнтр забаў на борце парома MS Finlandia, прапануе жывую музыку ў выкананні фінскіх артыстаў, а панарамныя вокны даюць магчымасць цудоўнага віду на мора. Нашы бары «Naissaar» и «Paja» прапануюць камфортна правесці вольны час у прыемнай атмасферы і атрымаць асалоду ад розных напіткаў!
Нашы бары і рэстараны прапануюць свежую сезонную фінскую кухню на любы смак.

Працягваецца

На знешняй палубе парома MS Finlandia адкрыты самыя прыемныя бары Балтыйскага мора на свежым паветры – бар Laituri! Шмат сядзячых месцаў 400, месца для прагулак, месца, каб нацешыцца марскім паветрам і асвяжальным ветрыкам, а гэтак жа, як прахаладжальнымі, так і цёплымі напіткамі, а таксама марожаным! І ўнутраныя памяшканні парома прыемна астуджаны - прыемнае марское падарожжа ў спякоту!

На борце парома MS Finlandia ёсць гульнявыя аўтаматы, якія дапамогуць захапляюча правесці час на борце парома MS Finlandia.

На борце парома MS Finbo Cargo таксама ёсць бар на сёмай палубе з абмежаванымі гадзінамі працы. Таксама можна паглядзець і ТБ.

Салон бізнес-класа

Калі вы хочаце падчас марскога падарожжа спакойна папрацаваць або пачытаць кнігу, то вас чакае зручнае месца ў MS Finlandia Lounge з інтэрнэт-злучэннем, дастатковай колькасцю штэпселяў для зарадкі электронных прылад, а таксама сталом з закускамі на любы густ.
У кошт білета на паром MS Finlandia прыватнага салона бізнэс-класа ўваходзіць выкарыстанне зручнага і спакойнага Lounge, смачныя закускі, ... 

Працягваецца

... свежая садавіна, кава, чай, прахаладжальныя напіткі, піва і віно. У салоне бізнес-класа таксама ёсць хуткасны бесправадны інтэрнэт і дастаткова магчымасцей, каб зарадзіць свае электронныя прылады.

На судне ёсць сучасны канферэнц-цэнтр з пяццю рознымі канферэнц-заламі (умяшчальнасцю ад 8 да 110 чалавек) з хуткім доступам да сеткі Wi-Fi і магчымасцю пачаставацца кавай у час перапынку. Чытайце падрабязней і браніруйце дадаткова да білета на паром таксама і месца на пароме ў салоне бізнес-класа.

На борце парома MS Finbo Cargo таксама ёсць магчымасць цудоўна правесці час у сядзячай зале (lounge) на восьмай палубе.

Каюты

Нашы выгодныя каюты прапануюць больш прыватнасці на борце парома MS Finlandia. Падарожнічаеце Вы з дзецьмі ці маленькай групай, каюта выдатная ідэя для адпачынку, захоўвання багажу і стварэння ўласнай прасторы на борце. Прапануем каюты як з выглядам на мора, так і ўнутраныя каюты без ілюмінатараў; ва ўсіх каютах ёсць туалет і душ, і ложкі для 2-4 чалавек. 

Працягваецца

Калі ад ранняга абуджэння ці доўгага дня знаходзіць стомленасць, то ў каюце магчыма спакойна адпачыць. У каюце можаце пакінуць свае рэчы і сумкі, а таксама пайсці паесці ў рэстараны парома або здзейсніць пакупкі ў крамах. Зрабіце сваё марское падарожжа зручным і купіце дадаткова да білета на паром і каюту. Чытайце падрабязней.

На пароме MS Finbo Cargo можна таксама забраніраваць асобныя каюты і ложкі. Калі ёсць жаданне забраніраваць ложак у каюце для 4 чалавек, то іншыя пасажыры каюты павінны быць таго жа полу, што і вы.
Увага! У нядзелю на час адпраўлення ў 23:30 можна забраніраваць толькі ложкі ў каюце для 4 чалавек. Ложак у каюце для 4 чалавек можна забраніраваць толькі ў нашых турыстычных фірмах. Каюты знаходзяцца на восьмай палубе.

Шопінг

На борце парома MS Finlandia знаходзяцца тры крамы. Адзін з іх крама POPUP Shop знаходзіцца на восьмай палубе, дзе Вы зможаце купіць сувеніры і падарункі для блізкіх, родных і сяброў. Знойдуцца і тавары па вельмі добрых марскіх коштах як для жанчын, мужчын, так і дзяцей.

Працягваецца

Вялікае памяшканне Eckerö Market на шостай палубе прапануе шырокі выбар прадуктаў парфумерыі і касметыкі па ільготных марскіх цэнах, а таксама прысмакі і напіткі на розныя густы. Таксама ёсць і Parfymeria, дзе можна купіць тавары касметыкі і парфумерыі.

На борце парома MS Finbo Cargo таксама можна зрабіць некаторыя пакупкі ў кіёску, які знаходзіцца ў раёне расэпшан на сёмай палубе: абмежаваны выбар прысмакаў, безалкагольныя і алкагольныя напоі, а таксама тавары парфумерыі.

Хатнія гадаванцы

Адпраўляючыся ў падарожжа ў Фінляндыю вазьміце з сабой абавязкова сваіх гадаванцаў (ката ці сабаку). На борце парома MS Finlandia можаце пакінуць свайго гадаванца як у машыне, так і ў каюце, прызначанай для хатніх жывёл (каюта за дадатковую плату).

Працягваецца

З маленькімі гадаванцамі можна прыйсці на паром з пераноскай ці клеткай. Хатнія жывёлы падарожнічаюць бясплатна, але для іх трэба ўсё ж забраніраваць білет, бо колькасць месцаў для хатніх жывёл абмежавана. Чытайце падрабязней і браніруйце паездку ў Фінляндыю з мілым гадаванцам тут.

Месца адпраўлення і кантакты

Наш порт у Таліне – А-тэрмінал, самы блізкі к старому гораду.
Наш порт у Хельсінкі – новы тэрмінал T2 у Заходні тэрминал (Länsisatama).
Нашы кантакты: [email protected] ; +372 6646 005.