Дзенныя круізы

Сардэчна запрашаем на круіз па Балтыйскім моры! Наш зручны расклад парома MS Finlandia дае выдатную магчымасць наведаць як Талін, так і Хельсінкі хаця б на адзін дзень!

Падчас марскога падарожжа вы можаце атрымаць асалоду ад лепшых фінскіх і скандынаўскіх далікатэсаў сезона ў Buffet Eckerö або ў кафэ і бістро, зрабіць пакупкі ў Eckerö Market, палюбавацца відам на мора з розных кафэ, нацешыцца забавамі на борце або ацаніць цішыню, выгады і перавагі бізнес-зала ці проста адпачыць у сваёй асобнай каюце.


Аднадзённыя круізы з Хельсінкі ў Талін

Расклад руху парома MS Finlandia дазваляе вам правесці цудоўны дзень у Старым горадзе Таліна, які з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Хуткае і сучаснае судна MS Finlandia кампаніі Eckerö Line адпраўляецца з Хельсінкі кожную раніцу ў 9.00 і прыбывае ў Талін у 11.15. У вас ёсць каля 6 гадзін, каб даследаваць выдатныя мясціны Таліна. Карабель адплывае з Таліна ў 18.30 і прыбывае назад у Хельсінкі ў 21.00.

Дзённы круіз з Хельсінкі ў Талін можаце забраніраваць тут.
Калі Вы пажадаеце застацца ў Таліне на даўжэйшы час, можаце забраніраваць пакет з размяшчэннем у гатэлі тут.


Аднадзённыя круізы з Таліна ў Хельсінкі

Расклад MS Finlandia дазваляе вам здзейсніць цудоўную аднадзённую паездку ў Хельсінкі з Таліна!

Ёсць тры розных варыянтаў аднадзённага круізу:

  1. Поўны дзень (каля 12 гадзін) у Хельсінкі: з панядзелка па пятніцу судна адпраўляецца з Таліна раніцай у 6.00 і адпраўляецца з Хельсінкі ў 21.40. У Хельсінкі ў вас ёсць прыкладна 12 гадзін вольнага часу;
  2. Паўдня (каля 6 гадзін) у Хельсінкі:
    a. Ранішні варыянт: з панядзелка па суботу карабель адпраўляецца з Таліна раніцай у 6.00 і адпраўляецца з Хельсінкі ў 15.15. У Хельсінкі ў вас ёсць каля 6 гадзін вольнага часу;
    b. Дзённы варыянт: з нядзелі па пятніцу судна адпраўляецца з Таліна ў 12.00 і адпраўляецца ў Талін з Хельсінкі ў 21.40. У Хельсінкі ў вас ёсць каля 6 гадзін вольнага часу.

Вы можаце забраніраваць дзённы круіз з Таліна ў Хельсінкі тут.
Калі Вы пажадаеце застацца ў Хельсінкі на даўжэйшы час, можаце забраніраваць пакет з размяшчэннем у гатэлі тут.