Станьце бізнес-кліентам Eckerö Line!

Калі Вы самі ці працаўнікі вашай фірмы падарожнічаеце часта паміж Эстоніяй і Фінляндыяй, то раім Вам зарэгістраваць сваю фірму ў якасці бізнес-кліента Eckerö Line!

У ролі бізнэс-кліента Вы атрымаеце:

  • зніжкі ад звычайнага кошту на квіткі на паромы Eckerö Line MS Finlandia і MS Finbo Cargo (як на квіткі для пасажыраў, так і для аўтамабіляў);
  • магчымасць самастойна зрабіць браніраванні ў нашай анлайн-сістэме;
  • разлік пасля здзяйснення падарожжаў два разы на месяц на падставе крэдытнага дагавора;
  • інфармацыйныя лісты і спецпрапановы для бізнес-кліентаў

10-разовыя серыйныя білеты Eckerö Line па льготнай цане (чытайце дадаткова тут);

Для афармлення дагавора бізнес-кліента просім даслаць назву вашай фірмы, рэгістрацыйны код фірмы, код плацельшчыка падатку з абароту, юрыдычны адрас і кантактныя дадзеныя кантактнай асобы (імя, тэлефон і адрас электроннай пошты) і крэдытны рэйтынг вашай фірмы на адрас электроннай пошты [email protected]

Умовай для заключэння дагавора з'яўляецца мінімальны аб'ём пакупак у памеры 500€.

Памер зніжкі для бізнес-кліента залежыць ад аб'ёму здзейсненых на працягу года пакупак, зніжка фіксуецца на паўгода. Зніжка не распаўсюджваецца на спецпрапановы, пакетныя падарожжы і паслугі парома (ежа і каюты), але гэтыя пакупкі ўваходзяць у аб'ём здзейсненых фірмай пакупак.

Каб увайсці ў сістэму браніравання Eckerö Line і зрабіць браніраванне, бізнес-кліент атрымае ўнікальны нумар кліента і пароль. На броні, зробленыя без нумара кліента, не распаўсюджваецца зніжка, і гэтыя броні не лічацца ў гадавы аб'ём пакупак фірмы.

Увага! Ільготны кошт для бізнес-кліента дзейнічае толькі для пераправы на пароме пасажыраў; на грузавыя перавозкі зніжкі не дзейнічаюць. Калі фірма займаецца перавазкой тавару, які належыць дэклараванню, просім звязацца з аддзелам грузаперавозак Eckerö Line па адрасу электроннай пошты [email protected] 

Аўтарызацыя ў сістэме браніравання бізнес-кліентаў.

Інструкцыя па выкарыстанні анлайн-сістэмы браніравання

  • Зайдзіце на наш сайт www.eckeroline.com на англійская мове.
  • Націсніце ў правым верхнім куце "Sign In".
  • Зайдзіце ў сістэму праз выбар "Registered Agents", націсніце на "Sign In". 
  • Увядзіце нумар кліента (CUSTOMER NUMBER) і пароль (PASSWORD), націсніце на "Sign In".
  • Выберыце JOURNEYS
  • Выберыце прадукт JOURNEYS
  • Выберыце на палосцы браніравання кірунак(і) падарожжа, дату(ы), колькасць пасажыраў, а таксама памер і колькасць транспартных сродкаў.
  • Код тавару, на падставе якога ўжываецца прызначаная фірме зніжка, увядзіце на наступнай старонцы (% увядзі код - код тавару). Код тавару з’яўляецца канфідэнцыйным і злучаны з нумарам кліента фірмы.
  • Далей сістэма прапануе самы выгадны кошт на падставе ўведзеных дадзеных.
  • Пры жаданні можна дадаць у браніраванні і дадатковыя паслугі: напрыклад, ежа ў рэстаране Buffet Eckerö, прыватную каюту для зручнага падарожжа або прыемнае месца ў Lounge, дзе ёсць хуткае інтэрнэт-злучэнне. На гэтыя дадатковыя паслугі зніжка не распаўсюджваецца, але гэтыя пакупкі ўваходзяць у аб'ём здзейсненых фірмай пакупак.
  • Далей увядзіце дадзеныя пасажыраў і аўтамабіля і аформіце замову на браніраванне.
  • Разлік ажыццяўляецца два разы на месяц (у пачатку месяца і ў сярэдзіне) і ў разлік ідуць ужо здзейсненыя паездкі.
  • Калі узнікнуць праблемы пры браніраванні або Вы жадаеце атрымаць дадатковую інфармацыю аб паслугах або таварах Eckerö Line, то, калі ласка, звярніцеся ў наш аддзел абслугоўвання кліентаў па тэлефоне 6646007 або па электроннай поште [email protected]