Сардэчна запрашаем на борт парома Eckerö Line! Калi ласка, выберыце лiнiю!

На лініі Талін-Хельсінкі паром MS Finlandia

MS Finlandia on Tallinn-Helsinki routeMS Finlandia on Tallinn-Helsinki route

Наш хуткі і зручны паром MS Finlandia з'яўляецца адзіным суднам на лініі Талін-Хельсінкі, які ходзіць пад сцягам Фінляндыі. Менавіта таму на борце парома прапануецца фінская ежа, паром аформлены ў фінскім дызайне і забаўлянне на борце прапануюць знакамітыя фінскія артысты.

Час у дарозе складае ўсяго 2 гадзіны 15 хвілін, да 6 адпраўленняў у дзень. За гэты час у Вас будзе выдатная магчымасць паесці ў розных рэстаранах на пароме і атрымаць асалоду ад лепшых сезонных прадуктаў і прысмакаў Фінляндыі, зрабіць пакупкі ў крамах на пароме, прыняць удзел у забаўляльнай праграме парома або проста нацешыцца выдатнымі відамі Балтыйскага мора.

Паром можа перавезці 2500 пасажыраў і да 665 аўтамабіляў (у тым ліку аўтобусы). На борце размешчаны 200 кают, 2 крамы, салон бізнес-класа, канферэнц-залы, розныя бары і рэстараны, дзіцячая гульнявая пляцоўка.

На борце парома ёсць бясплатны Wi-Fi. Таксама ёсць магчымасць бясплатнай (здача багажу ў пачатку адпраўлення і выдача багажу па прыбыцці) і платнай (шафы) здачы багажу.

На шостай палубе судна знойдзеце таксама нашу інфармацыйную стойку, дзе можаце купіць білет у каюту, газеты, тытунёвыя вырабы, і атрымаць інфармацыю аб Таліне і Хельсінкі. Акрамя таго, можаце там атрымаць таксама дадатковую інфармацыю аб нашым пароме MS Finlandia і праграмах круізу.

Месца адпраўлення:
Наш порт у Таліне – А-тэрмінал, найбліжэйшы да старога горада.
Наш порт у Хельсінкі — новы тэрмінал T2 у Заходнім тэрмінале (Länsisatama).

На лініі Муўга-Вуасаары паром MS Finbo Cargo

MS Finbo Cargo on Tallinn/Muuga-Helsinki/Vuosaari routeMS Finbo Cargo on Tallinn/Muuga-Helsinki/Vuosaari route

Гандлёва-пасажырскі паром Finbo Cargo ходзіць паміж партамі Муўга і Вуасаары, прапаноўваючы пасажырам ільготную магчымасць паездкі з аўтамабілем.

Марское падарожжа на борце парома Finbo Cargo доўжыцца 2 гадзіны і 45 хвілін (за выключэннем адпраўлення з Таліна ў начны час). За гэты час у пасажыраў ёсць магчымасць паесці ў кафэ Finbo Cafeteria, зрабіць пакупкі ў краме парома ці проста правесці выдатна час у сядзячай зале. Таксама можна забраніраваць каюту ці ложак у каюце.

Паром Finbo Cargo адпраўляецца з порта Муўга ў Таліне (18 км ад цэнтра Таліна) і прыбывае ў порт Вуасаары ў Хельсінкі (18 км ад цэнтра Хельсінкі), што дазваляе пазбегнуць затораў дарожнага руху ў цэнтры горада па абодвум бакам заліва. Калі ласка, звярніце ўвагу, што карабель не абсталяваны для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Месца адпраўлення:
Наш порт у Муўга – Check-in address: Põhjaranna tee 24, Maardu 74114
Наш порт у Вуасаары – Check-in address: Ruusuniemenaukio 00980 Helsinki