Абмежаванні падарожжа, уведзеныя ў сувязі з каранавірусам

Паколькі здароўе і бяспека пасажыраў і працаўнікоў парома для Eckerö Line з'яўляюцца вельмі важнымі, на пароме былі выкананы некалькі змяненняў. Важныя з іх звязаны з харчаваннем на борце парома, устанаўленнем строгіх правілаў гігіены як на пароме, так і ў тэрміналах партоў, а таксама з памяншэннем колькасці дапускаемых на паром пасажыраў.

Увага! Пасажыры, у якіх да паездкі на пароме з'яўляюцца сімптомы захворвання (тэмпература, кашаль, наспель), якія могуць паказваць на магчымае заражэнне каронавірусам (COVID-19), не дапушчаюцца на борт парома. Пры з'яўленні сімптомаў захворвання пасажыр павінен звязацца з абслугоўваннем кліентаў Eckerö Line для змены ці анулявання паездкі.

На паромах Eckerö Line і ў тэрміналах партоў устаноўлены стражэйшыя чым раней правілы гігіены:

  • Палепшаны меры ўборкі і дэзынфектавання паверхняў.
  • Інфармацыя, якая прайграваецца на дыгітальных экранах паромаў, нагадвае аб неабходнасці і важнасці рэгулярнага мыцця рук. Таксама гэтыя экраны нагадваюць пасажырам парома аб захаванні бяспечнай дыстанцыі паміж людзьмі і пры неабходнасці правільным кашлі ў рукаў.
  • У пунктах абслугоўвання паромаў і на падлогах у касах можна ўбачыць прыметныя наклейкі, якія нагадваюць аб захаванні бяспечнай дыстанцыі паміж людзьмі.
  • У туалетах ёсць папяровыя ручнікі для сушкі рук.
  • Сродкі для мыцця рук ёсць у пунктах абслугоўвання паромаў.
  • Пасажыры могуць набыць на пароме таксама і ахоўныя маскі для твару.
  • Пункты абслугоўвання і касы абаронены ад кропельных інфекцый ахоўным шклом.
  • Паведамленні аб бяспецы на пароме нагадваюць аб выкананні захавання бяспечнай дыстанцыі паміж людзьмі на працягу ўсяго падарожжа і пры прыбыцці парома ў порт.
  • На борце парома плаціць можна толькі банкаўскай картай, плацяжы гатоўкай не ажыццяўляюцца.

Важная інфармацыя

Чытайце дадатковую інфармацыю аб перасячэнні мяжы Фінляндыі
Чытайце дадатковую інфармацыю аб перасячэнні мяжы Эстоніі

Eckerö Line выконвае ў сваёй працы ўсе правілы дэпартамента здароўя Эстоніі і дэпартамента аховы здароўя Фінляндыі.

Нашэнне маскі абавязкова!

Пачынаючы з 19.03.2021 нашэнне маскі ўсімі пасажырамі, старэйшымі за 12 гадоў, з’яўляецца абавязковым як на паромах Eckerö Line, так і ў тэрміналах партоў, за выключэннем калі нашэнне маскі немагчыма па прычынах здароўя.